Без хлеба і кашы ні ў што і праца наша!

Важное Общество

Старшыня райспажыўтаварыства Валерый БІТЭЛЬ, Алена ДЗЕРАВЯШКІНА, Жанна ГЕВЕЛЬ, Станіслава ЦМЫКАВА, Любоў МОЗАЛЬ, старшыня прафкама райспажыўтаварыства Ірына МУРАЎСКАЯ.

За высокі ўзровень па забеспячэнні гарачым харчаваннем механізатараў і вадзіцеляў падчас жніва калектыў сталовай № 2 аддзела грамадскага харчавання Валожынскага райспажыўтаварыства адзначаны Дыпломам і грашовай прэміяй Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва.

Ушанаваць валожынскіх кухараў прыехала сама старшыня абласнога прафсаюза Алена Дзеравяшкіна. Яна адзначыла, што сёлета Прэзідыумам Рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў была зацверджана пастанова “Аб удзеле прафсаюзных арганізацый ва ўборачнай кампаніі 2020 года”, згодна з якой прафкамы сталічнай вобласці сумесна з прадпрыемствамі грамадскага харчавання гатавалі ежу для работнікаў сельгаспрадпрыемстваў у адказную пару. Усяго гарачым харчаваннем былі забяспечаны 436 механізатараў. Сярэдні кошт абеду і падвячорка ў дзень на аднаго чалавека склаў 8 рублёў.

У нашым раёне іх паслугамі карысталіся СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” і СТАА “Данпрод”, дзе кармілі 105 чалавек. А забяспечвалі “харчовую бяспеку” хлебаробаў повары Любоў Мозаль, Валянціна Сідарчук, Станіслава Цмыкава, Галіна Шакун, Наталля Сівая і Жанна Гевель. Вельмі прыемна, што якасць абедаў ацанілі не толькі спажыўцы, але і грамадскае аб’яднанне.

Наш кар.