Грыбы з’яўляюцца – грыбнікі губляюцца

Безопасность и здоровье Главное

У мінулыя выхадныя ў вобласці быў аб’яўлены вышук чатырох грыбнікоў. Выратавальнікі нагадваюць: нельга легкадумна ставіцца да паходаў у незнаёмы лес.

Шукаць тых, хто заблудзіў, – справа вельмі няпростая і накладны: задзейнічаны спецыяльная тэхніка, баявыя разлікі, вялікая колькасць людзей. Таму, адпраўляючыся на “ціхае” паляванне, выбірайце добравядомыя мясціны або далучайцеся да вопытных грыбнікоў і ні на крок ад іх не адыходзьце. Апранайцеся ў непрамакаемае адзенне і абутак, вазьміце запас вады, лекаў, ежы. Абавязкова майце пры сабе нешта яркае, напрыклад, шалік: пры неабходнасці ён паслужыць маяком для выратавальнікаў.