Найлепшая рэч – надзейная печ

Безопасность и здоровье Важное

Надыходзіць пара, калі жыльцы прыватных дамоў пачынаюць актыўна рыхтавацца да ацяпляльнага сезона. Але не варта забывацца, што назапасіць дроў – гэта толькі малая частка справы. Галоўнае, каб ваша печ не падвяла ў самы нязручны момант. Таму загадзя паклапаціцеся пра яе рамонт.

  • Праверце, ці не з’явіліся на ёй трэшчыны, шчыліны, атынкуйце і пабяліце дамаход, прыбіце перад топкай металічны ліст, памерам на 10 сантыментраў большы за месца з адкрытым полымем.
  • Калі наступіць час паліць у печы, строга прытрымлівайцеся правіл пажарнай бяспекі. Ні ў якім разе не карыстайцеся рознымі гаручымі сродкамі (бензінам, газай, дызельным палівам і інш.). Дастаткова адной кроплі на адзенні, каб агнонь перакінуўся і ахапіў вас. Сачыце, каб печ не перагравалася – гэта можа прывесці да разбурэння кладкі і пажару. Тыя прадметы, якія могуць лёгка і хутка загарэцца (мэбля, вопратка, прадметы быту), трымайце на адлегласці больш за 15 метраў ад печы. Памятайце таксама, што попел і вуглі трэба выкідаць далёка ад пабудоў, папярэдне паліўшы іх вадой.
  • Разумная асцярожнасць засцеражэ вас і ваш дом ад трагічных наступстваў.