Вучыцца і вучыць

Важное Молодежный курьер

Пасля доўгіх летніх канікул школьнікі зноў селі за парты. Не сакрэт, што за час адпачынку многія веды і навыкі забыліся. Каб “асвяжыць” іх, работнікі МНС праводзяць рэспубліканскую акцыю “У цэнтры ўвагі дзеці!” і Адзіны дзень бяспекі. Выратавальнікі наведалі школы і засяродзілі вучняў на пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

Разам з прадстаўнікамі Валожынскага РАНС дзеці паўтарылі асноўныя правілы паводзін на дарозе, дома, у школе. Яны не забылі нумары тэлефонаў, па якіх трэба званіць пры пажары ці іншай пазаштатнай сітуацыі, успомнілі алгарытм дзеяння пры задымленні ў памяшканні.

Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі на памяць наглядна-выяўленчую прадукцыю, каб правілы бяспекі ў іх заўсёды былі пад рукой. Асаблівая ўвага ўдзелена першакласнікам. А каб незвычайныя ўрокі запомніліся яшчэ лепш, выратавальнікі правялі з дзецьмі трэніровачную эвакуацыю.