Даставіць з камфортам

Важное Молодежный курьер

У адпаведнасці з заканадаўствам былі праведзены кантрольныя мерапрыемствы “Школьны аўтобус”, накіраваныя на маніторынг па арганізацыі і ажыццяўленні падвозу вучняў ва ўстановы адукацыі.

Усяго адбылася 21 праверка. Работнікамі ўпраўлення кантролю аўтамабільнага транспарту і рэгіянальнымі аддзяленнямі правераны 166 аўтобусаў. Выяўлены 55 парушэнняў. Найбольш тыповыя: адсутнасць кантраснага надпісу “Дзеці”, сядзенні не абсталяваны рамянямі бяспекі, у салонах не ўстаноўлена сігнальная кнопка “Просьба аб прыпынку”, непрацуючыя праблісковыя маячкі і гукавыя сігналы пры руху заднім ходам, а таксама эксплуатацыя транспартнага сродку з пашкоджаным ветравым шклом у выглядзе трэшчын.

У Салігорскім раёне за руль школьнага аўтобуса дапушчаны вадзіцель, які прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Правіл дарожнага руху. Па кожным негатыўным факце ў райвыканкамы накіраваны паведамленні.

Упраўленне кантролю аўтамабільнага транспарту па г. Мінску і Мінскай вобласці