Паважаныя працаўнікі будаўнічага комплексу Валожынскага раёна!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесіянальным святам – Днём будаўніка. Гэта свята самай прыкметнай у свеце прафесіі. З трывалага фундамента, закладзенага вамі, паважаныя спецыялісты будаўнічай галіны, пачынаецца жыццё ўсіх прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, аб’ектаў сацыяльнай сферы. Вельмі радуе тое, што ў нашым раёне растуць аб’ёмы будаўніцтва жылля, а менавіта з яго пачынаецца камфортнае жыццё чалавека.
Будаўнікі Валожыншчыны – спецыялісты высокай кваліфікацыі, сапраўдныя прафесіяналы, ад вынікаў стваральнай працы якіх у многім залежыць развіццё эканамічнага патэнцыялу раёна.
Дасылаем віншаванні з прафесіянальным святам ветэранам галіны. Ваш прафесіяналізм, уменне эфектыўна працаваць застаюцца арыентырам для новых пакаленняў будаўнікоў.
Ад усяго сэрца жадаем усім, хто звязаў сваё жыццё з будаўніцтвам, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і новых прафесійных перамог.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.