Беражыце зрок змалку

Безопасность и здоровье Важное

Самай распаўсюджанай праблемай зроку застаецца блізарукасць у дзяцей. З пачаткам навучальнага года нагрузка на вочы ўзмацняецца. Перад бацькамі востра паўстае задача захаваць зрок свайго дзіцяці.

Замацуйце ў школьнікаў навыкі рабіць перапынкі пры чытанні і выконваць простыя практыкаванні: хутка памаргаць павекамі, закрыць вочы на некалькі хвілін. Спачатку седзячы, а потым стоячы моцна сцісніце вочы на 3 секунды і расплюшчыце іх. Добры эфект дае і такое практыкаванне: “намаляваць” вачамі кола ўлева, управа. Паглядзіце ўдалечыню секунд пяць, а пасля засяродзьце позірк на пальцах або алоўку ў выцягнутай руцэ.

Такую “фізкультурную хвілінку” для вачэй рэкамендуецца праводзіць некалькі разоў на дзень.

Віялета РАЧКО, урач-акуліст