Новая акцыя стартавала ў цэнтральным рэгіёне краіны

Важное Культура Общество

15 верасня ў вобласці стартавала аднайменная акцыя, якая мае на мэце далейшае развіццё і ўдасканаленне сістэмы арганізацыі культурнага правядзення вольнага часу, а таксама стварэнне ўмоў для духоўнага, культурнага і эстэтычнага развіцця і выхавання жыхароў сталічнага рэгіёну.

Акцыя «Міншчына культурная — за Беларусь!» прадоўжыцца да 20 верасня. Яе арганізатарамі выступаюць Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў. Ва ўсіх раёнах праходзяць Дні адчыненых дзвярэй школ мастацтваў, цэнтраў культуры, бібліятэк з выездам на прадпрыемствы. Супрацоўнікам арганізацый візіцёры расказваюць пра культурную дзейнасць, праводзяць прэзентацыі гурткоў, студый, ансамбляў і груп, а таксама арганізуюць канцэртныя праграмы.

У рамках акцыі 16 верасня калектыў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў наладзіў выезд у РУП «Валожынскі жылкамунгас».

Падчас візіту дырэктар установы дадатковай адукацыі Андрэй Язерскі праінфармаваў слухачоў аб паслугах, якія аказваюцца ў сферы культуры ДШМ.

Акрамя музычнага, харэаграфічнага і мастацкага развіцця дзяцей, дарэчы, аналагічную вучобу педагогі могуць праводзіць і з дарослымі – на платнай аснове любы жадаючы мае магчымасць асвоіць музычны інструмент на свой густ, наведваць танцавальныя альбо мастацкія гурткі.

Выкладчыкі ж парадвалі жылкамунгасаўцаў міні-канцэртам, у рамках якога прагучалі вядомыя і любымыя многімі кампазіцыі.

Напрыканцы мерапрыемства калектыў РУП «Валожынскі жылкамунгас» падзякаваў майстрам музыкі за прыемна праведзеныя хвіліны не толькі шчырымі апладысментамі, але і салодкім падарункам.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА