Навіны Валожыншчыны

Общество

Будаўнічы комплекс Валожыншчыны – гэта 8 зарэгістраваных падрадных арганізацый, у якіх працуюць 600 чалавек.

Перад галіной пастаўлена задача забяспечыць будаўніцтва жылля і тым самым даць імпульс развіццю эканомікі і сацыяльнай сферы. Пад гэта з рэспубліканскага і абласнога бюджэту выдзелена каля 16 мільярдаў рублёў. Большая часта сродкаў з гэтай сумы ўжо асвоена. Толькі на ўзвядзенне інжынерна-транспартнай інфраструктуры затрачана 6200 мільёнаў.

Хуткімі тэмпамі ідзе газіфікацыя жыллёвага фонду. Гадавы план па асваенню 315 мільёнаў рублёў фактычна перакрыты за пяць месяцаў.

Будаўнічыя арганізацыі справіліся з заданнем па ўзвядзенню жылых домікаў у сельскай мясцовасці. Сёлета здадзены ў эксплуатацыю 7 катэджаў агульнай плошчай 562 квадратныя метры,  на канец года гэтыя паказчыкі складуць 11 і 887 адпаведна.

У райцэнтры рыхтуецца да здачы ў эксплуатацыю 96-кватэрны жылы дом ЖБК “Эльбрус” агульнай плошчай 5975 квадратных метраў.

Актыўна развіваецца ў раёне будаўніцтва індывідуальнага жылля. За шэсць месяцаў бягучага года яго пабудавана амаль 12 тысяч квадратных метраў.

 

 



Добавить комментарий