У мэтах прафілактыкі шаленства

Безопасность и здоровье Важное

З 14 верасня 2020 года ў рамках выканання плана супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў з мэтай прафілактыкі шаленства праводзіцца аральная імунізацыя дзікай драпежнай жывёлы, дзеля чаго прымяняюцца вакцынаўтрымліваючыя блістар-прынады, раскідванне якіх ажыццяўляецца з дапамогай авіяцыі.

Прыманкі з вакцынай уяўляюць брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру да 30 грамаў, вырабленага з кампанентаў кармоў, прыдатных да яды драпежнай жывелы, маюць спецыфічны пах. У прынаду заключаны блістар (капсула) з вакцынай.

Забараняецца браць прынады з вакцынай рукамі і скормліваць іх хатняй жывёле. Не дапускаецца кантакт дзяцей з вакцынаўтрымліваючымі блістар-прынадамі.

Пры выпадковым пападанні вакцыны (змесціва блістара) на адкрытыя ўчасткі цела, слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2-працэнтным растворам пітной соды і звярнуцца да медыкаў.

Валожынская ветэрынарная станцыя