Скарбніца ведаў і інфармацыі

Главное Культура

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Партрэт на фоне эпохі”, прысвечанае 100-годдзю яе заснавання і Дню бібліятэк.

Павіншаваць юбіляраў завіталі прадстаўнікі органаў раённай улады, кіраўнікі ўстаноў сістэмы культуры, калегі, ветэраны працы, чытачы.

Дырэктар ЦРБ Марыя Зігмундаўна Шынгер вітала прысутных і нагадала гісторыю станаўлення сучаснай бібліятэчнай сістэмы.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік ад імя райвыканкама і сябе асабіста павіншаваў цяперашніх і былых работнікаў бібліятэкі з такой знамянальнай датай, заўважыў, што яны робяць вялікую справу – далучаюць людзей да ведаў, вучаць іх думаць, разважаць, марыць, і ўручыў Падзякі старшыні райвыканкама за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў бібліятэкарам аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду Валянціне Іванаўне Шумскай і Але Леангінаўне Журкевіч, аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі Алене Францаўне Сугака.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч адзначыў, што бібліятэка з’яўляецца скарбніцай ведаў і інфармацыі, тут сканцэнтравана жыццёвая мудрасць розных людзей, часоў, пакаленняў. Ён павіншаваў усіх, хто спрычыніўся да гэтага свята і наогул да кніжнага слова, і ўручыў падзякі бібліятэкару аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі Алене Паўлаўне Журкевіч, бібліёграфу аддзела абслугоўвання чытачоў Іне Дзмітрыеўне Родзевіч, загадчыку аддзела камплектавання, апрацоўкі кніжнага фонду Нэле Іванаўне Амілаўскай, а таксама граматы бібліятэкару аддзела абслугоўваня чытачоў і інфармацыі Ірыне Міхайлаўне Зянько, намесніку дырэктара Анастасіі Васільеўне Пахолка і дырэктару ўстановы Марыі Зігмундаўне Шынгер.

Са 100-годдзем з дня заснавання бібліятэкі і прафесійным святам павіншавала прысутных старшыня прафсаюза работнікаў адукацыі, інфармацыі, спорту і турызму Вікторыя Васільеўна Трахімовіч. Падзяліліся сваімі ўспамінамі былыя кіраўнікі ўстановы, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку, Алена Канстанцінаўна Родзевіч і Рыма Іосіфаўна Макей.

Загадчык аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі Дзіяна Уладзіміраўна Гасціловіч прадставіла самых верных, шчодрых, добрых чытачоў цэнтральнай раённай бібліятэкі. Ларыса Міхайлаўна Рэут, Марыя Антонаўна Шакун, Леаніда Пятроўна Шакун, Марына Рыгораўна Целяжэвіч былі адзначаны ў намінацыі “З кнігай па жыцці”; Клаўдзія Іванаўна і Юрый Мікалаевіч Ступаковы, Галіна Аляксееўна і Уладзімір Васільевіч Карташовы – у намінацыі “Чытаючая сям’я”; Іван Пятровіч Міхайлоўскі – адразу ў дзвюх намінацыях: “Аматар гісторыі” і “Шчодры дарыльшчык”; Алена Канстанцінаўна Родзевіч, Таццяна Георгіеўна Загорская, Галіна Фёдараўна Пасека, Уладзімір Мікалаевіч Грук – у намінацыі “Лепшы чытач чытальнай залы”; Ірына Пятроўна Гаўрыс і Алена Сяргееўна Рай – у намінацыі “Аматар навінак беларускай літаратуры”; Марыя Сямёнаўна Грышчык – у намінацыі “Шматгадовы сябар бібліятэкі”. Кожнаму з іх уручылі зборнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” “Ганарымся спадчынай сваёй”.

Бібліятэка, дарэчы, цесна супрацоўнічае з гэтым аб’яднаннем, сумесна яны праводзяць разнастайныя мерапрыемствы, сустрэчы. Павіншаваць даўніх сяброў на ўрачыстасць завіталі кіраўнік “Руні” Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч і паэтэса Марыя Антонаўна Шакун, якая прапанавала ўвазе прысутных свой верш, прысвечаны Фердынанду Рушчыцу.

Шмат добрых слоў у адрас бібліятэчнай сістэмы і яе работнікаў выказалі дырэктары раённага Цэнтра культуры Алена Іванаўна Конаўка, Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй Валер’евіч Язерскі, Валожынскага краязнаўчага музея Наталля Паўлаўна Лоўчая, а таксама калегі, былыя работнікі і ўдзячныя чытачы.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара