Каб быць у курсе ўсіх навін

Важное Общество

У мінулы чацвер у аддзяленні паштовай сувязі «Валожын-1» прайшоў абласны Дзень падпісчыка, у якім прыняла ўдзел газета “Советская Белоруссия”.

Кожны, хто ў той дзень завітаў на пошту, атрымаў сувенір, а ўсе, хто аформіў падпіску, прынялі ўдзел у бяспройгрышнай латарэі: прызы падпісчыкам прадаставіла рэспубліканскае выданне.

Як расказала начальнік Валожынскага ўчастка паштовай сувязі Маладзечанскага РУПС Мінскага філіяла РУП “Белпошта” Людміла ШАЎРЭЙ, за дзень былі выпісаны 102 экзэмпляры газет і часопісаў. Самай папулярнай стала “Працоўная слава”, якую пажадалі чытаць 27 прыхільнікаў, на другім месцы – “Советская Белоруссия”: яе тыраж падтрымалі 19 падпісчыкаў.

Напрыканцы Дня падпісчыка былі падведзены вынікі сярод аператараў сувязі, што прымалі падпіску: больш за ўсё аформленых квіткоў аказалася ў Марыны Загорскай, якая ў падарунак атрымала парасон з лагатыпам “СБ”.

Па словах Людмілы Леанідаўны, падпіска на чацвёрты квартал у параўнанні з леташнім ідзе з адставаннем на 500 экзэмпляраў. На вёсцы людзі па-ранейшаму аддаюць перавагу друкаваным сродкам масавай інфармацыі, а вось у райцэнтры, Ракаве і Івянцы тыраж утрымліваць з кожнай падпісной кампаніяй усё цяжэй. Самымі запатрабаванымі выданнямі ў чытачоў з’яўляюцца раёнка і “Друг пенсионера”.

Наш кар.