Саламяныя «скульптуры»

Важное Кругозор

Напярэдадні абласнога свята “Дажынкі”, якое 26 верасня пройдзе ў Чэрвені, і раённага, што адбудзецца ў Бабровічах 3 кастрычніка, абапал дарог, якія вядуць да сельгаспрадпрыемстваў Валожыншчыны, з’явіўся рад інсталяцый з цюкоў саломы.

Казачныя фігуры ў выглядзе мядзведзяў, паравозікаў, сонейка і інш. – сумесная работа мясцовых аграрыяў і ўстаноў культуры. Убачыць іх можна на трасе Мінск-Гродна непадалёк вёскі Манькаўшчына, аграгарадкоў Ракаў, Пяршаі, Бабровічы, на трасе Вільнюс-Мінск каля Брылькоў, Малой Дайноўкі, Забрэззя, на павароце на Дубіну і інш. Фантазія аўтараў, якім хацелася ўзняць людзям настрой, каб яны ехалі не сярод пустых палёў, здзіўляе. Маштаб узведзеных кампазіцый уражвае. Да таго ж саламяныя “скульптуры” арганічна ўпісаліся ў мясцовы пейзаж.

Анжэла РАДЫНА