Накіруюць, перавучаць, уладкуюць

Важное Общество

Самымі запатрабаванымі як у горадзе, так і на вёсцы з’яўляюцца спецыялісты рабочых прафесій: грузчыкі, дарожнікі і падсобнікі, санітаркі, качагары. У сельскагаспадарчай вытворчасці адчуваецца недахоп жывёлаводаў і галоўных спецыялістаў: ветэрынарных урачоў, заатэхнікаў, інжынераў, аграномаў.

Усяго за 8 месяцаў бягучага года ў аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за працаўладкаваннем звярнуліся 246 чалавек, з якіх палова – беспрацоўныя. Амаль 200 чалавек змаглі атрымаць работу. Працягваецца навучанне беспрацоўных “пад заказ” наймальніка: 13 з іх вучацца на прыватнага прадпрымальніка, повара, качагара, электрагазазваршчыка.

З 23 беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі: шматдзетныя матулі, тыя, хто ўпершыню шукае работу, вярнуўся з месцаў зняволення, атрымаў інваліднасць па стане здароўя, звольненыя па скарачэнні ці ліквідацыі арганізацыі, двое праходзяць перанавучанне. Новыя прафесіі – рабочага па комплексным абслугоўванні і качагараў – асвойваюць 4 чалавекі: адзін з іх будзе накіраваны ў РКБА, трое – у аўтапарк.

На 1 верасня ў раёне налічваліся 142 вакансіі, на ўліку ў аддзеле занятасці знаходзіліся 12 беспрацоўных. Узровень беспрацоўя склаў 0,1 працэнта.
25 верасня з 10 да 13 гадзін пройдзе электронны кірмаш вакансій: свабодныя месцы прадаставяць райбальніца і жыллёва-камунальная гаспадарка. Медыцына мае патрэбу ад урачоў да санітарак, у камунальнікаў незанятыя стаўкі інжынера і дарожных рабочых.

Наш кар.