Толькі за мінулы перыяд за невыкананне патрабаванняў рэкамендацый па прадухіленні віруснай інфекцыі COVID-19 да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 21 фізічная асоба, выдадзены 487 рэкамендацый.
Разам з тым, на прадпрыемствах і ў арганізацыях усіх форм уласнасці працягваюць парушацца патрабаванні дзеючых нарматыўных дакументаў, адсутнічаюць дыстанцыраванне, антысептыкі, маскі.
На падставе вышэйпералічанага просім нераўнадушных грамадзян паведамляць пра парушэнні на аб’ектах сацыяльнага значэння, гандлю, грамадскага харчавання ў аддзел эпідэміялогіі
РЦГіЭ па тэлефоне гарачай лініі 8-01772 55066 для своечасовага прыняцця мер па выкараненні парушэнняў.
Для мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі неабходна выконваць наступныя патрабаванні:
- Арганізаваць дыстанцыйны (без наведвання ўстановы) спосаб работы.
- Не дапускаць да работы асоб з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі (катар, чханне, кашаль, павышаная тэмература цела, адсутнасць нюху і г. д.).
- Арганізаваць правядзенне нарад і планёрак з выкарыстаннем відэсувязі. Пры неабходнасці правядзення сустрэч супрацоўнікаў забяспечыць дыстанцыю між імі не менш за 1,5 метра.
- Забяспечыць выкананне гігіены рук супрацоўнікаў і наведвальнікаў з вадкім мылам і/ці антысептыкам (пажадана на аснове спірту). Устанавіць сродкі з дазатарам на відных месцах. Арганізаваць іх рэгулярную запраўку.
- Забяспечыць выкарыстанне супрацоўнікамі арганізацый медыцынскіх масак для твару.
- Арганізаваць рэгулярную вільготную ўборку памяшканняў з выкарыстаннем мыючых сродкаў і/ці дэзынфікуючых сродкаў з акцэнтам на апрацоўцы ўсіх паверхняў.
- Арганізаваць рэгулярнае праветрыванне памяшканняў і ўвільгатненне паветра любымі даступнымі спосабамі.
- Пры арганізацыі харчавання супрацоўнікаў пажадана аддаваць перавагу аднаразоваму посуду. Пры карыстанні шматразовым посудам выкарыстоўваць дэзсродкі для яго мыцця.
- Размяшчаць на відных месцах інфармацыйныя матэрыялы з тлумачэннем правіл “рэспіраторнага этыкету”.
П. САРОКА, галоўны ўрач РЦГіЭ;
К. ЗУБОВІЧ, урач-эпідэміёлаг РЦГіЭ