Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнікі добраахвотнага пажарнага таварыства зрабілі гораду падарунак у выглядзе прыгожай аркі, што сотнямі агеньчыкаў будзе загарацца кожны вечар.
Арт-аб’ект, што размясціўся ў парку каля возера, павінен прыцягнуць увагу насельніцтва да пытанняў бяспекі. Гэта адна з форм прафілактычнай работы па прадухіленні надзвычайных сітуацый. У адкрыцці аркі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ігар Балінаў, начальнік Валожынскага ўчастка РДГА “БДПА” Анатоль Шакун, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы, які адзначыў, што прызначэнне новага аб’екта – яшчэ раз нагадаць жыхарам раёна пра неабходнасць выканання правіл бяспекі і каштоўнасць чалавечага жыцця.
Хочацца спадзявацца, што арка бяспекі на доўгі час стане сапраўдным упрыгажэннем райцэнтра, сюды з задавальненнем будуць прыходзіць людзі, каб сфатаграфавацца і проста ў прыемнай атмасферы правесці вольны час.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара