Спаборнічалі лесарубы

Важное Кругозор

Напрыканцы верасня ў Стоўбцах прайшлі абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу “Лесаруб-2020”. За каманду нашага лясгаса выступалі майстар лесу Івянецкага лясніцтва Віктар Лукашык і вальшчыкі лесу лесапункта Аляксей Федаровіч і Андрэй Вайніцкі.

Спаборніцтвы праводзіліся па міжнародных стандартах, кожны з удзельнікаў праходзіў 6 этапаў. Стаўка рабілася ў першую чаргу на дакладнасць і час выканання задання, а таксама высокія патрабаванні былі да захавання тэхнікі бяспекі.

Наша тройца заняла 15-е каманднае месца з 21 магчымага. А Віктар Лукашык паказаў другі вынік у раскрыжоўцы камбінаваным рэзам.

В. Лукашык і А. Федаровіч неаднаразова прымалі ўдзел у прафесіянальных спаборніцтвах такога рангу. А вось для іх калегі А. Вайніцкага гэта былі першыя ў жыцці спаборніцтвы. Зразумела, не абышлося без хвалявання і памылак. Як паказвае практыка, вучыцца ніколі не позна. Будзем спадзявацца, што ў нашых лесарубаў перамогі яшчэ наперадзе.

Наталля ШТЭЙНЕР