Клопат пра двухколавы транспарт — не лішні!

Важное Закон и порядок

На тэрыторыі Мінскай вобласці складваецца напружаная сітуацыя па папярэджанні крадзяжоў веласіпедаў, дзіцячых калясак. Восенню ў міліцыю паступаюць шматлікія заявы аб крадзяжах і ўгонах двухколавага транспарту. Вельмі часта ўмовы для злачынства ствараюць самі ўладальнікі – кідаюць маёмасць без нагляду. А потым заканамерна пішуць заяву аб крадзяжы.

Крадзяжы і ўгоны веласіпедаў здзяйсняюцца без асаблівых намаганняў, а вось раскрыць такія злачынствы нялёгка. Не варта чакаць, пакуль нехта паклапоціцца пра ваш двухколавы транспарт. Трэба і самому распачаць усе магчымыя для гэтага намаганні:

* не пакідаць веласіпед без нагляду;
* выкарыстоўваць супрацьугонныя велазапчасткі і аксесуары;
* захоўваць транспарт у бяспечным месцы (не на лесвічнай клетцы – гэта ўжо дакладна).

І для таго, каб у вас быў шанц вярнуць скрадзены байк, важна захоўваць усе дакументы на веласіпед і ведаць унікальны нумар рамы (звычайна ён выціснуты на карэтцы).
Захоўванне маёмасці ў калідорах, праходах, на лесвічных маршах і пляцоўках, ля запасных выхадаў і ў іншых дапаможных памяшканнях, згодна з падпунктам 16.6 пункта 16 «Правіл карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў», можа разглядацца як загрувашчванне. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 1 артыкула 21.16 КоАП у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь.
Супрацоўнікі РАУС сумесна з прадстаўнікамі РУП «Валожынскі жылкамунгас» будуць праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне асоб, якія дапускаюць парушэнні Правіл карыстання жылымі памяшканнямі. Такія людзі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Сяргей ЛАТЫШАЎ,
намеснік начальніка РАУС