ПРАФІЛАКТЫКА ДЗІЦЯЧАГА ТРАЎМАТЫЗМУ

Общество

Траўматызм займае вядучае месца сярод захворванняў і з’яўляецца адной з асноўных прычын інваліднасці і смяротнасці.

З немаўлятамі часта адбываюцца наступныя няшчасныя выпадкі: падзенні з вышыні і апёкі кіпнем, так званыя “бытавыя траўмы”, якія здараюцца ў хатніх умовах. Калі дзіця падрастае, яно пачынае цікавіцца навакольным асяроддзем, і тут ужо здараюцца раненні рознымі колючымі ці рэжучымі прадметамі. Небяспеку ўяўляюць дробныя рэчы, такія, як пацеркі, манеткі, гузікі, кнопкі. Менавіта іх часта даводзіцца выдаляць урачам з дыхальных шляхоў, органаў стрававання, вушэй.

У ясельным узросце (1-3 гады) рухі яшчэ недастаткова развіты, дзіця часта падае, атрымлівае сінякі, драпіны, расцяжэнні. Нярэдка здараюцца і электратраўмы, да якіх прыводзяць гульні з электраразеткамі, электрапрыборамі.

Дашкольнік (4-6 гадоў) значна расшырае кола сваёй дзейнасці, актыўнасці, ён імкнецца абыходзіцца без дапамогі бацькоў. А паколькі навыкаў па выкананню тых ці іншых аперацый яшчэ не хапае, адбываюцца розныя непрыемнасці, асабліва на вуліцы, у двары.

Найбольшая колькасць траўм рэгіструецца ў школьнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі такога ўзросту любяць гуляць у рухавыя гульні, у якіх паддаюцца эмацыянальна-эфектыўнаму фактару. 78 працэнтаў траўм дзеці атрымліваюць у дварах, на вуліцах і толькі 22 працэнты – у памяшканнях.

Работа па папярэджанню няшчасных выпадкаў з дзецьмі павінна прадугледжваць рашэнні многіх пытанняў, сярод якіх вылучаюцца два асабліва важныя: мэтанакіраванае выхаванне ў дзяцей і акружаючых іх дарослых умення распазнаваць небяспечныя сітуацыі і пазбягаць іх; выкараненне небяспечных умоў наваколля, у якім даводзіцца жыць дзіцяці ці падлетку.

Звярніце ўвагу, каб запалкі знаходзіліся ў недаступных месцах. У доме, дзе ёсць маленькія дзеці, уся бытавая хімія таксама павінна быць надзейна прыхавана. Пры рабоце з гарачай вадой, на кухні, у час прыгатавання ежы будзьце асабліва пільныя, не дазваляйце дзецям сюды заходзіць. Выконвайце правілы карыстання электрапрыборамі!

Падлеткі ва ўсім імкнуцца браць прыклад з дарослых, таму вельмі важна павышаць педагагічную кампетэнтнасць і адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей. Настаўнікі і выхавацелі павінны актыўней займацца інфармацыйна-агітацыйнай работай, распаўсюджваць адукацыйныя лістоўкі, брашуры.

Ала КРУЦЬКО,

раённы педыятр.

 



Добавить комментарий