Шматдзетныя маці змогуць бясплатна звярнуцца да натарыуса

Важное Закон и порядок

14 кастрычніка натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі па бясплатным кансультаванні, прымеркаванай да Дня маці.

На працягу дня жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро, у адпаведнасці з рэжымам працы, і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку па адчужэнні нерухомасці і здзяйсненні выканаўчых надпісаў, засведчанні шлюбных дагавораў, пагадненняў аб дзецях і аб выплаце аліментаў.

Звярнуцца за бясплатнай прававой дапамогай да натарыуса можна ў тым ліку па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з дапамогай відэасувязі (Skype).

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы – на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by ў раздзеле “Знайсці натарыуса”. Па тэлефонах, указаных на сайце, можна загадзя ўзгадніць фармат зносін у дзень правядзення акцыі.