Ушаноўвалі работнікаў культуры

Главное Культура

Сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі сферы культуры – людзі, што нясуць у грамадства асвету, зберагаюць і прымнажаюць культурныя традыцыі, вопыт, уклад жыцця, звычаі народа.

У мінулы чацвер у раённым Цэнтры культуры сабраліся ганаровыя госці, калегі, ветэраны працы, усе, хто цэніць талент, творчасць і мастацтва.

Першым са шчырымі словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік. Ён нагадаў: сфера культуры вельмі шматгранная – гэта і бібліятэчная сістэма, якая напаўняе свет кожнага чалавека мастацкімі творамі, і школы мастацтваў, што развіваюць талент дзяцей, даюць ім веды, і музеі, дзе зберагаецца наша гісторыя, і клубная сістэма, без работнікаў якой не адбываецца ні адно мерапрыемства, і адміністрацыйна-гаспадарчы блок, што ўсім гэтым кіруе. Відавочна, яны выконваюць важную ролю ў жыцці грамадства. Пётр Іосіфавіч пажадаў прысутным творчых поспехаў, міру, дабра і аб’явіў Падзякі старшыні райвыканкама за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў дырэктару Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэю Валер’евічу Язерскаму, загадчыку дзіцячага аддзялення раённага Цэнтра культуры Алене Міхайлаўне Санюковіч, рэжысёру Івянецкага дома культуры Аксане Юр’еўне Шчацько і мастацкаму кіраўніку гэтай установы Таццяне Іванаўне Аляшэвіч.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч заўважыў, што работнікі культуры працуюць дзеля таго, каб людзі мелі шчасце хадзіць на святы, падымаць сабе настрой і радавацца жыццю. Ён падзякаваў ветэранам за іх самаадданую шматгадовую працу, пажадаў маладым спецыялістам і ўсім работнікам, каб яны адчувалі асалоду ад сваёй справы. Вікенцій Мікалаевіч узнагародзіў граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама настаўніка па класе баяна Гародзькаўскага філіяла Валожынскай ДШМ Валерыя Валер’евіча Язерскага, настаўніка па класе фартэпіяна Івянецкай ДШМ Іну Станіславаўну Рэут, кіраўніка народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” Наталію Міхайлаўну Кліменак, загадчыка Дубінскога СЦК Марыну Уладзіміраўну Чабай. Падзякі атрымалі артыст народнага ансамбля народнай песні “Сваякі” Вольга Зыгмундаўна Дзядуль, культарганізатары Пугачоўскага СДК Ганна Францаўна Янчэўская і Вішнеўскага СДК Таццяна Генрыхаўна Каланцэр, настаўнік па класе цымбалаў Івянецкай ДШМ Алена Аляксееўна Кузняцова, настаўнік па класе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дорскага філіяла Івянецкай ДШМ Сяргей Андрэевіч Пупко, бібліятэкар Вішнеўскай сельскай бібліятэкі Алена Генадзьеўна Жвірко, настаўнік па класе акардэона Валожынскай ДШМ Аксана Аляксандраўна Севярын, рабочы РЦК Павел Раманавіч Пульскі.

Павіншаваць работнікаў культуры на свята завітала намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ганна Міхайлаўна Канановіч. Яна шчыра падзякавала ўсім, хто робіць наша жыццё прыгожым, цікавым, дорыць цяпло і радасць, любоў і надзею, і пажадала бязмежнага шчасця, святла ўдзячных вачэй гледачоў, веры ў сябе, новых ідэй, здзяйсненняў, праектаў і поспехаў і ўручыла памятныя падарункі найбольш актыўным членам пярвічнай арганізацыі: Наталлі Паўлаўне Лоўчай, Жанне Яўгенаўне Мойса, Вользе Якаўлеўне Шакун, Антаніне Вячаславаўне Шадрынай, Таццяне Мікалаеўне Вашкевіч, Валянціне Мечыславаўне Андрыеўскай, Віталію Вячаслававічу Юралевічу.

 Ад імя раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму выступіла яе старшыня Вікторыя Васільеўна Трахімовіч. Яна зазначыла, што асветніцкі характар дзейнасці работнікаў сферы культуры нясе ў сабе святло і любоў, прыгажосць і дасканаласць, і выказала глыбокую ўдзячнасць за энтузіязм, шчырасць, добрасумленую працу, пажадала, каб каласальныя намаганні, якія яны прыкладаюць, заўсёды былі ацэнены грамадствам, і ўручыла Падзячныя пісьмы Валянціне Тадэвушаўне Адамовіч, Вікенцію Мікалаевічу Адамовічу, Алене Іванаўне Трасцянка, Галіне Сяргееўне Сенчанка, Дзмітрыю Аляксандравічу Завацкаму, Ірыне Уладзіславаўне Гаспарэвіч.

Павіншаваць сваіх калег на сцэну падняліся дырэктары Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй Валер’евіч Язерскі, цэнтральнай раённай бібліятэкі Марыя Зыгмундаўна Шынгер, раённага Цэнтра культуры Алена Іванаўна Конаўка, краязнаўчага музея Наталля Паўлаўна Лоўчая.

Падчас усёй віншавальнай праграмы дэманстраваліся слайды, якія адлюстроўваюць самыя розныя моманты культурнага жыцця нашага раёна. Прыгожыя музычныя нумары падарылі прысутным салісты Івянецкага дома культуры, Валерый Язерскі, Ірына Зянько, а народны ансамбль народнай песні “Сваякі” на заканчэнне выканаў гімн работнікаў культуры.

Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара