14 кастрычніка — Дзень маці

Важное

Нашы дарагія і любімыя жанчыны-матулі!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці.

Для кожнага чалавека няма на свеце нікога больш блізкага і роднага за жанчыну, якая падарыла яму жыццё. Слова «мама» неаддзельнае ад такіх паняццяў, як свет, сям’я, Радзіма, усяго таго, што мае для людзей найвышэйшую каштоўнасць. Менавіта матуліна любоў была і застаецца надзейнай, магутнай сілай, вытокам духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

Гэта свята – не толькі даніна глыбокай пашаны і любові тым, чыё прызванне – быць маці. Яно – прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям’я і мацярынства з’яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны.

Дарагія нашы! Прыміце нізкі паклон за нястомную працу і цярпенне, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра.

Няхай вас заўсёды акружае паўсядзённы клопат блізкіх, дзеці цешаць поспехамі, унукі дораць цяпло і ўвагу. Пяшчоты вам, душэўнага спакою і міру!

Я. М. КРУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта;

П. І. БІБІК,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

 

Паважаныя матулі Валожыншчыны!

Сардэчна віншую вас са слаўным восеньскім святам, напоўненым цяплом і любоўю, – Днём маці!

Кожны з нас з дзяцінства нясе ў сваёй душы адзіны, непаўторны і любімы вобраз – вобраз мамы, самага галоўнага і самага дарагога чалавека для кожнага з нас. Менавіта ім мы абавязаны жыццём, сямейнай утульнасцю, усім лепшым, што ў нас ёсць. У найбольш складаныя і адказныя моманты мы заўсёды звяртаемся да матуль за парадай, падтрымкай і суцяшэннем. Невычэрпная сіла іх любові дапамагае нам перанесці любыя выпрабаванні.

З году ў год роля жанчын у нашым грамадстве ўзрастае. Аднак найважнейшым іх прызначэннем з’яўляецца нараджэнне і выхаванне дзяцей. Сёння робіцца ўсё магчымае для таго, каб забяспечыць годную і надзейную падтрымку мацярынства і дзяцінства, павысіць статус і прэстыж моцнай шчаслівай сям’і. Вялікая ўвага надаецца шматдзетным сем’ям.
Дарагія жанчыны! Жадаю вам вялікага мацярынскага шчасця, здароўя, любові і ўдзячных дзяцей! Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды пануюць згода, дабрабыт і ўтульнасць!

А. А. СЕМЯНЧУК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73