Лес – не месца для сметніка

Важное Закон и порядок

Як ужо паведамлялася, у бліжэйшую суботу ДЛГУ “Валожынскі лясгас” праводзіць акцыю “Чысты лес”. Менавіта ў гэты дзень да прафесіяналаў, абавязкам якіх з’яўляецца пастаянны клопат пра стан лясной гаспадаркі, звычайна далучаюцца і дабрачыннікі – нераўнадушныя грамадзяне.

Аднак ёсць сярод нас і такія, у каго, як кажуць, і сумленне спіць, і законы для іх не пісаны. Якраз напярэдадні акцыі ў так званыя фотапасткі, што размешчаны ў лясным масіве бліз садовага таварыства “Крыніца” (Ракаўскі сельсавет), трапілі два нядобрасумленныя жыхары раёна, якія палічылі лес месцам для сметніка. Грамадзяне ідэнтыфікаваны і ўжо заплацілі штраф. Нагадваем, што падобныя дзеянні падлягаюць пад артыкул 15.30, частка 1 “Забруджванне лесу” Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, а гэта да 20 базавых велічынь.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ