НА МОЛАДЗЬ УСКЛАДВАЮЦЬ АСАБЛІВЫЯ СПАДЗЯВАННІ

Общество

На моладзь у ААТ “Агра-Дубінское” ўскладаюць асаблівыя спадзяванні. Экіпажы Аляксандра БОЛВАХА і Дзмітрыя РУЧЫЦА, Юрыя КАЗЛОЎСКАГА і Паўла АНОПА па выніках унутрыгаспадарчага спаборніцтва прызнаны лепшымі сярод маладых камбайнераў.

Аляксандр больш вопытны, на жніве ён працуе ўжо пяты сезон. На “КЗС-10” разам з памочнікам па стану на 11 жніўня яны ўбралі 96,1 гектара зерневых, намалацілі 263 тоны 900 кілаграмаў збожжа. Юрый і Павел шчыруюць на “Бізоне”, іх вынік – 217 тон 880 кілаграмаў сабранага ўраджаю. Нягледзячы на капрызы надвор’я, юнакі ўпэўнена нарошчваюць працоўны тэмп.

Фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий