ПАДТРЫМКА СЕМ’ЯМ ГАРАНТАВАНА

Общество

У ліку важных пытанняў, якія вырашаюцца на дзяржаўным узроўні, цяпер знаходзяцца і клопаты пра новы навучальны год.

Робіцца ўсё для таго, каб навучальныя ўстановы сустрэлі школьнікаў, студэнтаў у атмасферы свята, абноўленасці, камфорту, каб у класы і студэнцкія аўдыторыі ўсе прыйшлі ў прыўзнятым настроі. Фінансавая падтрымка сем’ям, у якіх ёсць дзеці, якія вучацца, таксама гарантавана.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2009 года № 371 “Аб ільготным спажывецкім  крэдытаванні” для забеспячэння насельніцтва таварамі для дзяцей напярэдадні новага вучэбнага года ўрад краіны 6 жніўня 2011 года прыняў Пастанову № 1052 “Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на спажывецкія патрэбы для набыцця тавараў для дзяцей”. У лік такіх пакупак увайшлі верхняе адзенне для дзяцей, абутак, ранцы і рукзакі вучнёўскія, сумкі маладзёжныя айчыннай вытворчасці.

Пастанова дзейнічае да 1 кастрычніка 2011 года.

Мінскі аблвыканкам 9 жніўня прыняў рашэнне № 744 “Аб ходзе падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі вобласці да новага 2011-2012 вучэбнага года”. Зроблена гэта дзеля таго, каб  палепшыць забеспячэнне насельніцтва таварамі для дзяцей у перадшкольны перыяд, наладзіць расшыраны продаж вучэбна-пісьмовых прылад, школьнай формы беларускай вытворчасці.

Шматдзетным і няпоўным сем’ям аказваецца матэрыяльная дапамога ва ўстаноўленым парадку, згодна з Пастановай Савета Міністраў ад 6 жніўня № 1052.



Добавить комментарий