Самаадданая праца

Важное Общество

Ніколі не ведаеш, якія нечаканасці можа паднесці нам жыццё. Вось і напачатку бягучага 2020 года мы спадзяваліся на ўсё добрае. Але ўжо ў канцы лютага пачалася барацьба, у першую чаргу медыцынскіх работнікаў, з каранавіруснай інфекцыяй, якая, на жаль, працягваецца і да цяперашняга часу.

У Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця вельмі сур’ёзна аднесліся да ўзніклай сітуацыі: выконвалі ўсе прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы, абмежавалі наведванне інтэрната, амаль на працягу трох месяцаў працавалі вахтавым метадам. Мы вельмі ўдзячны работнікам установы, якія, нягледзячы на свае асабістыя праблемы, праявілі сумленнасць, адказнасць і стараннасць. Гэта было адзначана на рэспубліканскай нарадзе, што прайшла ў пачатку кастрычніка ў Мінску. Старшая медыцынская сястра Алена Малютка была ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі краіны і шматгадовую добрасумленную працу.

Па выніках рэспубліканскага агляду дамоў-інтэрнатаў на лепшую арганізацыю работы па абслугоўванні, забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў пражывання пенсіянераў і інвалідаў за 2019 год наша ўстанова заняла ганаровае другое месца сярод інтэрнатаў краіны. Упэўнены, што і далей, дзякуючы намаганням усяго працоўнага калектыву, і ў першую чаргу дырэктара Алены Сігізмундаўны Петрашкевіч, Івянецкі дом-інтэрнат будзе ў ліку лепшых сярод устаноў сацыяльнага тыпу.

Валянцін САБАЛЕЎСКІ