НЯСПРАЎНАСЦЬ – НЕБЯСПЕКА

Закон и порядок

Не за гарамі ўжо асенне-зімовы ацяпляльны перыяд, калі будуць запушчаны газавыя катлы. Раім абанентам асаблівую ўвагу звярнуць на стан газавага абсталявання, дымавых і вентыляцыйных каналаў. Ад іх спраўнасці напрамую залежыць далейшая бяспечная эксплуатацыя.

У першым паўгоддзі 2011 года на Міншчыне адбыліся 3 выпадкі атручвання чадным газам ад няспраўнага абсталявання. 5 чалавек загінулі, 2 пацярпелі. Такіх няшчасцяў можна пазбегнуць. Галоўнае – своечасова замяніць сапсаваныя, маральна састарэлыя бытавыя катлы на больш эканомныя і бяспечныя новыя. Зараней трэба таксама прачысціць, адрамантаваць, уцяпліць дымавыя і вентыляцыйныя каналы.

Нагадваем: дымаходы сезонна працуючых газавых воданагравальнікаў, ацяпляльных газавых апаратаў з вадзяным контурам і катлоў незалежна ад іх канструкцыі належыць перыядычна правяраць і чысціць: перад ацяпляльным сезонам, а зімой не радзей за адзін раз у месяц. Уладальнікі жылых дамоў з надыходам маразоў павінны агледзець агалоўкі дымавых каналаў і пераканацца, што яны не абмерзлі і не закупораныя.

Сяргей БЕКІШ, інжынер па ахове працы РУ “Валожынрайгаз”.

 



Добавить комментарий