Прафесія на стагоддзі

Главное Люди и судьбы Молодежный курьер

Вікторыя КІСЯЛЁВА трэці месяц працуе правізарам-інтэрнам у цэнтральнай раённай аптэцы № 123 РУП “Мінская фармацыя”. Малады спецыяліст шчыра прызнаецца: “Мне вельмі пашанцавала з калектывам!”.

Дзяўчына вырасла на Смаргоншчыне. Прафесію выбрала ў 9-м класе, калі трэба было вызначыцца з профільнымі прадметамі на ЦТ. Прыслухалася да парады бацькі, які мудра адзначыў, што аптэкар – справа на стагоддзі. У Віцебскі медуніверсітэт паступіла з першага разу. Самым любімым прадметам стала хімія, а яе было ажно 7 відаў.
Паколькі Вікторыя Аляксандраўна вучылася па мэтавым накіраванні ад РУП “Мінская фармацыя”, пасля атрымання дыплома ёй прапанавалі асвойваць атрыманыя веды ў любым з некалькіх гарадоў сталічнага рэгіёну. Яна выбрала Валожын – ён, безумоўна, бліжэй да дома.

У калектыве новага работніка прынялі добра і замацавалі за вопытным прафесіяналам Ларысай Уладзіміраўнай Юша. Падказваюць і маладыя калегі. “За такі невялікі прамежак работы я так шмат даведалася і зразумела, што тэорыя ад практыкі істотна адрозніваецца. У жыцці ўсё зусім інакш. І самае складанае – знайсці кантакт з людзьмі: тут патрэбны індывідуальны падыход і цярпенне”.

Алена ЗАЛЕСКАЯ