Добраахвотныя дружыны фарміруюцца ў Валожыне

Важное Закон и порядок Общество

Паважаныя жыхары горада Валожына і Валожынскага раёна!

Аддзел унутраных спраў Валожынскага райвыканкама надае вялікую ўвагу пытанню прыцягнення грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, шырокіх колаў насельніцтва да забеспячэння правапарадку і грамадскай бяспекі. Грамадзяне дапамагаюць АУС як добраахвотна, так і праз грамадскія аб’яднанні.

Асноўным матывам, што заахвочвае грамадзян добраахвотна ўступаць у рады дружыннікаў, з’яўляецца абуджанае ў многіх людзей усведамленне адказнасці не толькі за ўласную бяспеку і бяспеку блізкіх, але і за парадак у сваім двары, горадзе, раёне.

Калі вы неабыякавыя да сваёй будучыні, будучыні сваіх дзяцей і блізкіх, запрашаем вас удзельнічаць у ахове грамадскага парадку і ўступіць у добраахвотную дружыну!

Па пытанні ўступлення ў добраахвотную дружыну звяртайцеся ў аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Валожынскага РАУС па адрасе: г. Валожын, пл.Свабоды, 17, тэлефон 54144.

Не заставайцеся ўбаку! Унясіце свой уклад у бяспеку нашага раёна!

Аляксандр АКУШКА, намеснік начальніка РАУС