ІМЯ БЯДЗЕ – АГОНЬ…

Закон и порядок

Штогод на Міншчыне адбываецца больш за 1500 пажараў, на якіх гіне каля 300 чалавек. У раёне за бягучы перыяд года прайшлі 23 пажары, на шчасце, без ахвяр…

Кожны шосты пажар у жылым сектары адбываецца з прычыны парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраправодкі. У мінулую сераду РАНС правёў Адзіны дзень прафілактыкі, супрацоўнікі выехалі ў рэйды ў Сакаўшчынскі, Валожынскі і Івянецкі сельскія саветы. Кіраўніцтва райаддзела, інжынерна-інспектарскі састаў і начальнікі падраздзяленняў пабывалі ў вёсках, чарговы раз праверылі домаўладанні.

Толькі за адзін дзень былі складзены 22 адміністрацыйныя пратаколы з накладаннем штрафу, падрыхтаваны 13 хадайніцтваў аб прыняцці мер прафілактычнага ўздзеяння ў адносінах да асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. У 2 выпадках супрацоўнікі РАНС хадайнічалі аб прызнанні дзяцей маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Падрыхтавана інфармацыя на аказанне матэрыяльнай дапамогі на замену электраправодкі.

Бяда таму, хто рызыкуе, ігнаруючы элементарныя правілы пажарнай бяспекі. Імя ёй – агонь. Каб пажар абыходзіў дом бокам, варта прыслухацца да дадзеных работнікамі інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду парад і як мага хутчэй выправіць недахопы.

Алег СКАДОРВА, начальнік РАНС.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *