Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі інфарміруе, што пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка № 92 унесены змяненні ў пастанову ад 29 снежня 2012 года № 217 аб зацвярджэнні санітарных норм і правіл “Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу, узнікнення і распаўсюджвання грыпу і інфекцыі COVID-19”.
У дакуменце ўстаноўлены наступныя патрабавані:
у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, індывідуальнымі прадпрымальнікамі:
– забеспячэнне недапушчэння ў калектыў асоб з сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі, якая не выключае інфекцыю COVID-19, і своечасовага адхілення ад працы (вучобы) такіх асоб;
– забеспячэнне штодзённай вільготнай уборкі памяшканняў, уключаючы санітарна-бытавыя, месцаў агульнага карыстання, салонаў усіх відаў грамадскіх транспартных сродкаў, кантактных паверхняў, прадметаў, якія выкарыстоўваюцца шырокім колам людзей з ужываннем дэзынфікуючых сродкаў, эфектыўных у дачыненні да вірусаў і дазволеных да ўжывання ў адпаведнасці з інструкцыямі;
– забеспячэнне ўмоў для захавання сацыяльнай дыстанцыі паміж работнікамі (членамі калектываў) і наведвальнікамі;
– размяшчэнне ў агульнадаступных месцах (на інфармацыйных стэндах, табло і (ці) іншым спосабам) нагляднай інфармацыі па прафілактыцы інфекцыі COVID-19;
– арганізацыя працы (адукацыйнага працэсу) па спецыяльна распрацаваных раскладах (графіках);
– забеспячэнне ўмоў для захавання гігіены рук работнікамі і наведвальнікамі з выкарыстаннем дэзынфікуючых або антысептычных сродкаў;
– забеспячэнне спраўнасці вентыляцыйных сістэм, фрамуг, фортачак і іншых прыстасаванняў для праветрывання памяшканняў;
– выключэнне правядзення рэкламных і іншых акцый, што абмежаваны памяшканнем і кароткім прамежкам часу;
– забеспячэнне кіраўнікамі аб’ектаў, арганізацый кантролю за выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання работнікамі, фізічнымі асобамі пры адсутнасці неабходных умоў для сацыяльнага дыстанцыравання (1-1,5 метра);
ва ўстановах адукацыі:
– выкарыстанне работнікамі, студэнтамі, курсантамі, слухачамі сродкаў абароны органаў дыхання;
– забеспячэнне групавой (кабінетнай) формы адукацыйнага (выхаваўчага) працэсу, за выключэннем заняткаў, якія патрабуюць спецыяльнага абсталявання;
– абмежаванне правядзення спартыўных, культурна-масавых і іншых відовішчных і агульных мерапрыемстваў у памяшканнях устаноў адукацыі, мінімізацыя колькасці ўдзельнікаў і запрошаных, забеспячэнне сацыяльнай дыстанцыі;
– ва ўстановах дашкольнай адукацыі, установах з кругласутачным знаходжаннем дзяцей забарона прыёму дзяцей у групы, дзе зарэгістравана захворванне COVID-19, на працягу 10 дзён пасля апошняга выпадку, а таксама забарона аб’яднання некалькіх груп, за выключэннем аварыйных сітуацый;
у транспартных арганізацыях:
– недапушчэнне выхаду на лінію транспартнага сродку з няспраўнымі сістэмамі абагрэву і (або) кандыцыянавання;
– забеспячэнне і выкарыстанне работнікамі сродкаў абароны органаў дыхання;
на аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання, у арганізацыях сферы бытавага абслугоўвання насельніцтва (камунальныя аб’екты, пошта, банкі і інш.):
– забеспячэнне і выкарыстанне сродкаў абароны органаў дыхання работнікамі, непасрэдна занятымі абслугоўваннем насельніцтва;
– нанясенне спецыяльнай разметкі (не менш за 1-1,5 метра) для дыстанцыравання наведвальнікаў у месцах размяшчэння кантрольна-касавых вузлоў;
– недапушчэнне збору наведвальнікаў, забяспечыўшы іх бяспечнае перамяшчэнне з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі не менш за 1-1,5 метра;
– інфармаванне наведвальнікаў, у тым ліку з выкарыстаннем
аўдыёпаведамленняў, аб неабходнасці пры наведванні аб’ектаў масавага збору людзей захавання бяспечнай дыстанцыі не менш за 1-1,5 метра і выкарыстання сродкаў абароны органаў дыхання;
на прамысловых прадпрыемствах, іншых аб’ектах і арганізацыях:
– забеспячэнне і выкарыстанне работнікамі сродкаў абароны органаў дыхання.
Святлана МАРЧЫК,
урач-гігіеніст (загадчык аддзела гігіены) Валожынскага РЦГіЭ