Аб пенсіях за асобыя заслугі

Важное Официально

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама тлумачыць, што, згодна з Палажэннем аб пенсіях за асобыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 30.03.1993 года № 185 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 13.10.2011 года № 1367), права на пенсію за асобыя заслугі маюць грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, атрымліваюць пенсію па ўзросце, па інваліднасці, за выслугу гадоў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года “Аб пенсійным забеспячэнні” і якія маюць асобыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь:

    што атрымліваюць пенсію па ўзросце ці за выслугу гадоў – па дасягненні ўзросту мужчынамі 60 гадоў, жанчынамі – 55 гадоў;

    што атрымліваюць пенсію па інваліднасці – незалежна ад узросту.

Пенсія за асобыя заслугі ўстанаўліваецца:

    Героям Беларусі, Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялістычнай Працы;

    грамадзянам, узнагароджаным ордэнамі Айчыны трох ступеняў, ордэнамі “За службу Радзіме” трох ступеняў, ордэнамі Славы трох ступеняў, ордэнамі Працоўнай Славы трох ступеняў, ордэнамі “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР” трох ступеняў;

    грамадзянам, узнагароджаным трыма і больш ордэнамі Рэспублікі Беларусь і (ці) СССР;

    грамадзянам, удастоеным ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, БССР ці СССР (народны, заслужаны);

    лаўрэатам Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, БССР, Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР;

    грамадзянам, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, членам Урада Рэспублікі Беларусь, старшыням аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама – пасля спынення імі работы на названых пасадах;

    пераможцам і прызёрам Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіёнам свету і Еўропы;

    камандзірам, камісарам, начальнікам штабоў партызанскіх брыгад і атрадаў.

    Пенсія за асобыя заслугі не ўстанаўліваецца грамадзянам, што маюць судзімасць.

    Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2012 г. № 833 “Аб унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.03.1993 № 185”, прадугледжана ўстанаўленне пенсій за асобыя заслугі жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і ўзнагароджаны адной з наступных дзяржаўных узнагарод СССР ці Рэспублікі Беларусь: ордэнам Маці, медалём “Медаль мацярынства”, ордэнам “Мацярынская слава”, ордэнам “Маці-гераіня” (да ўвядзення гэтай нормы пенсія назначалася шматдзетным маці, узнагароджаным трыма і больш ордэнамі).

    Грамадзян вышэйзгаданых катэгорый просім звярнуцца ва ўпраўленне для своечасовага афармлення хадайніцтваў для назначэння ім пенсій за асобыя заслугі.

Святлана РАКАВЕЦ,

начальнік упраўлення па працы,

занятасці і сацыяльнай абароне