Нідзе няма лепей, чым у нас ў аўтабазе

Аграрный сектор и промышленность

Юнаком Дзмітрый ЛІНКЕВІЧ прыйшоў працаваць у філіял “Аўтамабільны парк № 14” ААТ “Мінаблаўтатранс”. Пасля была работа ў розных арганізацыях, а сёлета ў сакавіку ён ізноў вярнуўся ў гэты калектыў. Як трапна заўважаюць калегі: “Бо нідзе няма лепей, чым у нас у аўтабазе”. Вопытнаму вадзіцелю адразу даверылі новую машыну – 30-тоннік “МАЗ-6516”. Асноўныя рэйсы Дзмітрыя Генадзьевіча – грузавыя перавозкі ў дарожных арганізацыях: кожны дзень у касу аўтапарка ён “прывозіць” па 700-800 рублёў прыбытку. Адміністрацыя заўважае, што работнік ён адказны, паслухмяны, стараецца, каб выканаць заданне, ніколі не адмовіць і не падвядзе: трэба выехаць у выхадныя – без пытанняў. Акуратна адносіцца Д. Г. Лінкевіч і да тэхнікі: своечасова абслугоўвае, сочыць, каб заўсёды была на хаду.

Алена ЗАЛЕСКАЯ