Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь на пытанне “Ці выплачваюцца мытныя пошліны і падаткі ў дачыненні да тавараў для асабістага карыстання, якія перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях, калі фізічная асоба часова пражывае ў Рэспубліцы Беларусь?”, адказвае:
– Мытныя пошліны і падаткі ў дачыненні да тавараў для асабістага карыстання, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь у МПА ў адрас аднаго атрымальніка – фізічнай асобы, што пастаянна або часова пражывае, альбо часова знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, не выплачваюцца ў выпадках, калі кошт тавараў, якія перасылаюцца ў адным міжнародным паштовым адпраўленні, не перавышае суму, эквівалентную 22 еўра, а вага – 10 кілаграмаў.