«Белая Русь» — разам з прафесіяналамі

Общество

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алена Іванаўна КЛАЧКО павіншавала з прафесійным святам лепшых членаў пярвічных арганізацый гэтай галіны.

    Ушанаванне адбылося ў рамках акцыі “Белая Русь” – разам з прафесіяналамі”. Лідар грамадскага фарміравання Валожыншчыны наведала тры працоўныя калектывы і ўручыла актывістам падарункі – грашовыя сертыфікаты на 50 рублёў кожнаму. Так, у рай-аграпрамтэхніцы прыемныя сюрпрызы атрымалі Вольга Паўлаўна Шакун, Галіна Уладзіміраўна Сівая і Вольга Юр’еўна Чыжэўская, на льнокамбінаце – Іван Францавіч Сцефановіч і Дзмітрый Міхайлавіч Петрычэнка, у сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі  – Валерый Анатольевіч Астроўскі і Жанна Яўгеньеўна Васілеўская.

    А. І. Клачко выказала словы падзякі за нялёгкую, але такую патрэбную ўсім працу, якая заслугоўвае самай глыбокай павагі і прызнання. А таксама пажадала шчаслівага жыцця, напоўненага здароўем і дабрабытам.

Наш кар.