Тэрміны выстаўлення электронных рахункаў-фактур (ЭРФ) пры рэалізацыі аб’ектаў ( не розніца)

Официально

Па агульным правіле пры рэалізацыі аб’ектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь электронны рахунак-фактура павінен быць выстаўлены (накіраваны) не раней за дзень адгрузкі аб’ектаў і не пазней за 10 чысло месяца, наступнага за месяцам, на які прыходзіцца (ч. 1 п. 5. арт. 131 Падатковага кодэкса (ПК)):

 

    – дзень адгрузкі аб’ектаў;

   – момант фактычнай рэалізацыі (МФР) аб’ектаў – для арганізацыі і ІП, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП) з ПДВ з вядзннем Кнігі ўліку даходаў і расходаў, што працуюць “па аплаце”.

    Акрамя агульнаўстаноўленага тэрміну, ёсць і спецыяльныя тэрміны. Так, ЭРФ выстаўляецца (накіроўваецца) не пазней за тры рабочыя дні з даты атрымання звестак ці афармлення ва ўстаноўленым парадку першасных уліковых дакументаў (ПУД), якія пацвярджаюць наступленне МФР аб’ектаў у выпадку, калі па заканчэнні агульнаўстаноўленага тэрміну не наступіў МФР аб’ектаў, або адсутнічаюць звесткі і ПУД, пацвярджаючыя наступленне МФР (арт. 121, ч. 2 п. 5 арт. 131 ПК).

    Звяртаем увагу, што ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць за непрадастаўленне ЭРФ. Інфармацыя з ЭРФ з’яўляецца крыніцай звестак аб вылічаных і (ці) падлягаючых вылічэнню (ч. 4 п. 1 арт. 131 ПК), таму плацельшчыкі ПДВ абавязаны выстаўляць (накіроўваць) ЭРФ. За непрадастаўленне дакументаў і іншых звестак для ажыццяўлення падатковага кантролю ці прадастаўленне недакладных звестак прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 13.8 КоАП.

    За дадатковай інфармацыяй звяртацца ў інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 2, кабінет 413. Тэлефон: 58021. Час працы: у буднія дні – з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.