Дома навёў парадак, а лес забрудзіў? Плаці штраф!

Закон и порядок

Як паведамілі ў ДЛГУ “Валожынскі лясгас”, на Вішнеўскай зоне фотапасткі зафіксавалі дзеянні двух нядобрасумленных жыхароў Вішнеўскага сельсавета, якія, незалежна адзін ад другога, вывезлі ў лес смецце і бытавыя адходы.

 

 

   Відавочна, мужчынам вядома пра наяўнасць фотапастак. Аднак абодва былі ўпэўнены, што іх дзейнасць спыняецца ў цёмны час сутак. Таму непрыгожыя ўчынкі зробнены імі каля 12 гадзін ночы. Прадбачлівыя хлопцы пралічыліся. Прыборы, што называецца, цудоўна “бачаць” ноччу. Выявы, зробленыя імі, даволі лёгка паддаюцца ідэнтыфікацыі. У выніку – непрыемная размова і заслужанае пакаранне. Што і адбылося ў дачыненні да людзей на фота, дасланых у рэдакцыю спецыялістамі лясной арганізацыі. Па-першае, кожнага з грамадзян абавязалі прыбраць засмечаныя месцы, а па-другое, ім, згодна з артыкулам 15.30, ч. 1 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, пагражае штраф у памеры ад адной да дваццаці базавых велічынь.

Адміністрацыя лясгаса настойліва раіць жыхарам раёна не паўтараць памылкі гэтых людзей. Беражыце лес, і ён будзе радаваць нас сваёй прыгажосцю і чысцінёй!

Валянціна КРАЎНЕВІЧ