АДРАЗУ ПЯЦЬ ШКОЛЬНІЦ НАШАГА РАЁНА СТАЛІ СТЫПЕНДЫЯТАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАГА ФОНДУ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА САЦЫЯЛЬНАЙ ПАДТРЫМЦЫ АДОРАНЫХ ВУЧНЯЎ І СТУДЭНТАЎ

Молодежный курьер

Адразу пяць школьніц нашага раёна сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў: гэта выпускніцы гімназіі № 1 Валожына Алена Мамонька, Дар’я Нахай, Яўгенія Уланчык, СШ № 2 райцэнтра Ірына Макей і вучаніца 11 класа гэтай школы Марыя Борыс. Так высока адзначаны іх вучнёўскія веды і навуковыя распрацоўкі за перамогу ў спаборніцтвах на рэспубліканскім узроўні. Нядаўна дзяўчат запрасілі ў раённы аддзел адукацыі, дзе яны атрымалі заслужаныя ўзнагароды за працу — аднаразовыя грашовыя прэміі. Па словах А. Мамонькі, М. Борыс і Д. Нахай (на здымку), ганаровае званне стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта стала для іх прыемнай нечаканасцю, і ў далейшым яны пастараюцца яго апраўдаць.


 

Ірына ПАШКЕВІЧ.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий