Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць, што не адносіцца да прадпрымальніцкай (самазанятыя асобы), маюць права на добраахвотнай аснове ўдзельнічаць у праваадносінах па дзяржаўным сацыяльным страхаванні на выпадак дасягнення пенсійнага ўзросту, інваліднасці і страты карміцеля. Дадзеная магчымасць прадастаўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2018 № 500 “Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні”.
Поўны пералік відаў дзейнасці агавораны артыкулам 1 Грамадзянскага кодэкса і артыкулам 337 Падатковага кодэкса (Асаблівая частка). Напрыклад, да такой дзейнасці адносіцца прадастаўленне цырульніцкіх і касметычных паслуг, паслуг па пісьмовым і вусным перакладзе, рамонце абутку, гадзіннікаў, рэпетытарстве, па зборцы мэблі і іншых.
Для таго, каб перыяды працы ў якасці самазанятай асобы былі ўключаны ў стаж для прызначэння пенсіі, неабходна плаціць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Узносы плацяцца толькі на пенсійнае страхаванне, гэта значыць у памеры 29 працэнтаў ад вызначанага імі самастойна даходу, але не менш чым з памеру мінімальнай заработнай платы з улікам індэксацыі. Так, за кастрычнік 2020 года мінімальная сума ўзносаў склала 108 руб. 75 кап. (375*29%).
Існуюць дзве катэгорыі стажу – страхавы і агульны. Страхавы стаж фарміруецца з перыядаў з платай страхавых узносаў, агульны – як з платай узносаў, так і без платы (напрыклад, дзённае навучанне, ваенная служба). Пры гэтым страхавы стаж вызначае права на працоўную пенсію, а агульны стаж уплывае на яе памер. У 2020 годзе, каб набыць права на працоўную пенсію, неабходна мінімум 17 гадоў 6 месяцаў страхавога стажу. Трэба ўлічваць, што кожны год страхавы стаж павялічваецца на 6 месяцаў і да 2025 года ён складзе 20 гадоў.
Для забеспячэння сваёй пенсійнай будучыні самазанятыя становяцца на ўлік у якасці плацельшчыка ўзносаў у раённым аддзеле Фонду па месцы рэгістрацыі.
Для гэтага неабходна:
запоўніць у раённым аддзеле Фонду заяву аб пастаноўцы на ўлік, прад’явіўшы дакумент, які пацвярджае асобу;
прадаставіць дакумент, што пацвярджае плату падатку за ажыццяўленне дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай.
Самазанятыя асобы плацяць узносы з дня пастаноўкі іх на ўлік. Па выбары грамадзяніна іх можна плаціць кожны тыдзень, кожны месяц, кожны квартал. Пры гэтым канчатковы разлік за папярэдні год неабходна зрабіць не пазней за 1 сакавіка.
Акрамя таго, самазанятыя асобы маюць права плаціць абавязковыя страхавыя ўзносы толькі за перыяды ажыццяўлення дзейнасці. Перыяды ажыццяўлення і (або) неажыццяўлення дзейнасці і сумы заплачаных узносаў абавязкова адлюстроўваюцца ў дакументах персаніфікаванага ўліку, а менавіта ў індывідуальных звестках формы ПУ-3.
Для запаўнення формы ПУ-3 патрэбна выкарыстоўваць праграмны комплекс “Увод ДПУ”, размешчаны па адрасах:
на карпаратыўным партале Фонду: http://portal2.ssf.gov.by;
на сайце Фонду: http://www.ssf.gov.by.
Тэрмін прадастаўлення формы ПУ-3 устаноўлены адзін раз у год, не пазней за 31 сакавіка за папярэдні год. Пры ўзнікненні складанасцей з запаўненнем формы ПУ-3 самазанятай асобе заўсёды дапамогуць у тэрытарыяльных органах Фонду і кансультацыйна-аналітычным аддзеле Мінскага гарадскога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Такім чынам, для фарміравання страхавога стажу самазанятай асобе неабходна стаць на ўлік у орган Фонду па месцы жыхарства;плаціць абавязковыя страхавыя ўзносы;
прадастаўляць дакументы персаніфікаванага ўліку.
Хочацца звярнуць увагу самазанятых грамадзян на асабістую адказнасць за сваю пенсійную будучыню і магчымасць паўплываць на памер будучай пенсіі, выказаўшы жаданне плаціць страхавыя ўзносы.
Валожынскі раённы
аддзел Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду
сацыяльнай абароны
насельніцтва Міністэрства
працы і сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь