У падарунак школьнікам Валожыншчыны –манекены для патрэбнай і карыснай практыкі

Безопасность и здоровье Общество

Вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскаблгаз» на чале з генеральным дырэктарам Юрыем Віктаравічам Кукліцкім чарговы раз аказала дабрачынную дапамогу нашаму раёну. Цяпер спонсары звярнулі ўвагу на падрастаючае пакаленне юных валожынцаў. Нядаўна ў цэнтры бяспекі, што дзейнічае на базе сярэдняй школы № 2 райцэнтра, з’явілася новае абсталяванне медыцынскай скіраванасці.

 

 

Манекены для выпрацоўкі навыкаў аказання першай дапамогі пры розных жыццёвых абставінах, імітатары раненняў, наглядныя дапаможнікі і іншы рыштунак – усё гэта прызвана зрабіць заняткі ў раённым цэнтры бяспекі яшчэ больш цікавымі і насычанымі і ў той жа час паспрыяць глыбокаму разуменню дзецьмі і падлеткамі фізіялогіі чалавека, алгарытмаў аператыўных і эфектыўных дзеянняў пры ўзнікненні звязанай са здароўем нестандартнай сітуацыі.

Дзякуючы падоранаму абсталяванню,  школьнікі і дарослыя наведвальнікі змогуць вучыцца правільна аказваць дапамогу пацярпеламу.

Першыя заняткі ўжо прайшлі і выклікалі ў вучняў СШ № 2 жывы інтарэс. Як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку, паказалі хлопчыкам і дзяўчынкам работнікі РАНС.

Кіраўніцтва раёна, адміністрацыя ўстановы адукацыі, выратавальнікі Валожыншчыны шчыра ўдзячны ВРУП «Мінскаблгаз» за карысны і патрэбны падарунак. Гэта важкі ўклад у павышэнне агульнай культуры бяспекі.