У Беларусі вырасце памер працоўных пенсій

Общество Официально

Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб павышэнні пенсій з 1 снежня 2020 года. Асноўныя памеры працоўных пенсій павышаюцца на 6%.

Да асноўнай пенсіі выплачваюцца даплаты, надбаўкі, павышэнні, у іх ліку:

— даплата непрацуючым грамадзянам, людзям ва ўзросце 75-79 гадоў — Br48,4,

— даплата асобам ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым — Br64,53,

— надбаўка на догляд інвалідам I групы — Br64,53,

— надбаўка асобам ва ўзросце старэйшым за 80 гадоў — Br32,27,

— павышэнне інвалідам і ўдзельнікам вайны, ганаровым донарам і некаторым іншым катэгорыям грамадзян — ад Br25,81 да Br322,65.

Пераразлік гэтых выплат ажыццяўляецца аўтаматычна пры росце бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, як правіла, кожны квартал (з 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня і 1 лістапада).

Пераразлік пенсій у снежні будзе праведзены больш як 2,4 млн пенсіянераў.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце складзе Br499,7.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.