З 1 снежня 2020 года загадчыкам сектара архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама працуе Лізавета Вадзімаўна БОНДАР.

Важное Главное

 

Нарадзілася яна ў 1996 годзе ў Маладзечне, у 2015 годзе закончыла Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж, а вышэйшую адукацыю атрымала сёлета ў Полацкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

З 2015 года да моманту цяперашняга назначэння Лізавета Вадзімаўна працавала тэхнікам, спецыялістам па тэхнічнай інвентарызацыі, інжынерам у Валожынскім бюро Маладзечанскага філіяла РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры».