Міліцыянеры нагадваюць: за незаконны абарот агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў.
Права на набыццё зброі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, пасля атрымання спецыяльнага дазволу, што выдаецца ў органах унутраных спраў.
Тыя, хто добраахвотна здаў незаконна захоўваемую агнястрэльную зброю і боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Па тэлефоне «гарачай лініі» аддзела ўнутраных спраў райвыканкама 54144 або па тэлефоне 102 вы можаце паведаміць пра зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, якія незаконна захоўваюцца, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.
Сяргей ЛАТЫШАЎ,
намеснік начальніка РАУС