Тэндэнцыя здзяйснення злачынстваў супраць жыцця і здароўя пажылых людзей абумоўлена тым, што часта яны наіўныя і бездапаможныя. Злачынцы абсалютна не турбуюцца, што могуць прычыніць вялікую маральную і матэрыяльную шкоду старэнькім…
Дарагія людзі паважанага ўзросту, да вас звяртаюцца супрацоўнікі міліцыі. Нам неабыякавы ваша жыццё і здароўе! Вось карысныя парады, як павысіць сваю бяспеку і не стаць лёгкай ахвярай.
Сыходзячы з хаты нават на нязначны час, праверце, ці зачынілі вы дзверы і вокны. Не ўпускайце ў дом незнаёмых, не паддавайцеся ні на якія іх прапановы: яны будуць падманнымі. Пазбягайце знаходжання на вуліцах і ў іншых месцах, якія дрэнна асветлены. Атрымаўшы пенсію, не дэманструйце грошы навакольным. Калі вы ўсё ж сутыкнуліся са злачынцам, аддайце тое, што ён патрабуе. Лепш страціць кашалёк, чым здароўе або жыццё.
Калі з вамі здарылася бяда – не адчайвайцеся, паспрабуйце запомніць прыкметы злачынца і як мага хутчэй звярнуцца ў міліцыю па тэлефоне 102.
Сяргей ЛАТЫШАЎ,
намеснік начальніка РАУС