Супрацоўнікі РАУС працягваюць работу па выкананні комплексу мер па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 « Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях».
На 1 лістапада на прафілактычным уліку РАУС стаяць 44 чалавекі, што абавязаны кампенсаваць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей.
На пастаяннай аснове работнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС сумесна з зацікаўленымі ведамствамі ў рамках рэалізацыі Дэкрэта № 18 працуюць над выяўленнем сем’яў, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане – у абстаноўцы, якая прадстаўляе небяспеку для іх жыцця і здароўя, або не адпавядае патрабаванням да іх выхавання і ўтрымання, або калі непаўналетнія сістэматычна здзяйсняюць правапарушэнні ці злачынствы. Працуюць і над устанаўленнем прычын і ўмоў сямейнага недабрабыту.
За сем’ямі ажыццяўляецца пастаянны кантроль з боку ўсіх зацікаўленых ведамстваў, і ў выпадку абвастрэння абстаноўкі прымаецца рашэнне аб адабранні дзяцей і часовым змяшчэнні іх на дзяржаўнае забеспячэнне.
Наталля Мікалаеўская,
старшы інспектар ІСН РАУС