Галоўнае – захаваць жыццё чалавеку, усё астатняе другараднае

COVID-19 Важное Главное

Аб гэтым 4 снежня заявіў на пасяджэнні абласнога штаба па пытаннях процідзеяння каранавіруснай інфекцыі ў Віцебскай вобласці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Самы галоўны паказчык – гэта смяротнасць. У Віцебскай вобласці, якая ў нас не лепшая, за суткі памерлі двое, за мінулыя – нуль. Патрабаванне будзе перш за ўсё – захаванасць жыцця, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Я хачу, каб усе пачулі: галоўнае – захаваць жыццё чалавеку. Усё астатняе другараднае: хопіць сродкаў індывідуальнай аховы, не хопіць, будуць лякарствы, не будуць. Без лякарстваў выратавалі чалавека – дзякуй. З лякарствамі выратавалі – таксама вам дзякуй. Але загінуў чалавек – за кожнага адкажаце. Вось што самае галоўнае – захаваць жыццё чалавека».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вельмі паглыблены ў пытанні барацьбы з каранавірусам. І сёння ў яго няма прэтэнзій ні да міністра аховы здароўя, ні да губернатараў, ні да членаў штаба.

«Дзякуй богу, у нас тысячамі за суткі не гінуць людзі, нават сотнямі не гінуць. І не будуць гінуць, таму што мы ўсе – ад старшыні сельскага Савета, райвыканкама, аблвыканкама да міністра, прэм’ер-міністра і Прэзідэнта – займаемся і будзем займацца гэтай праблемай. Мы будзем ратаваць нашых людзей, наколькі гэта магчыма, – запэўніў Аляксандр Лукашэнка. – Таму не статыстыкай трэба супольнасці медыцынскай займацца, а лячэннем людзей. Што ў пераважнай большасці нашы людзі і робяць».

«Давайце будзем ратаваць людзей – гэта мой зварот да ўрачоў. Лячыць людзей трэба. Пытанне лячэння і ратавання людзей – найважнейшае», – падагульніў Прэзідэнт.

У падборцы навін выкарыстаны матэрыялы БЕЛТА