Саўмін вызваліў ад ПДВ шэраг работ па добраўпарадкаванні населеных пунктаў

Важное

 

 

Пералік такіх работ замацаваны пастановай Саўміна ад 3 лістапада 2020 года нумар 695.

У пералік унесена комплекснае ўтрыманне прыдамавых тэрыторый, азялененых тэрыторый паркаў, сквераў, бульвараў, зон адпачынку, лесапаркаў, а таксама прыбіранне, мыйка і паліванне вуліц, прыбіранне і вываз снегу, лёду, смецця, пасыпка дарог процігалалёдным матэрыялам.

Не будуць абкладацца ПДВ работы па азеляненні населеных пунктаў, знадворным асвятленні, утрыманні і афармленні месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў, ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, утрыманні і рамонце велапарковак, набярэжных, фантанаў і інш.

У спіс работ увайшлі адлоў шалёных і безнаглядных жывёл, дзікіх звяроў, якія апынуліся ў межах населенага пункта, зняцце, ліквідацыя гнёздаў птушак і джаланосных насякомых.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года.

У падборцы навін выкарыстаны матэрыялы БЕЛТА