Прафілактыка абмаражэнняў

Безопасность и здоровье Общество

Абмаражэнне –гэта траўма, атрыманая пры ўздзеянні холаду. Часцей за ўсё паражаюцца нос, вушы, шчокі, пальцы рук і ног.

У выніку ўзнікае часовае парушэнне кровазвароту, страчваецца адчувальнасць. У цяжкіх выпадках парушэнні застаюцца неабарачальнымі. Найбольш часта рызыкуць атрымаць абмаражэнне дзеці і пажылыя людзі. Павышаюць верагоднасць узнікнення траўмы доўгае знаходжанне на холадзе, цеснае ці вільготнае адзенне  (абутак), доўгае захаванне нерухомага становішча. Да правакуючых фактараў адносяцца захворванні сасудаў, курэнне, злоўжыванне алкаголем.  

 Першыя прыкметы абмаражэння: анямеласць, пачуццё паколвання, пачырваненне.

 Першая дапамога: саграванне на працягу 20-30 хвілін. Добра дапамагае паглыбленне абмарожаных учаскаў у цёплую ваду.

 Калі скура бялее, становіцца цвёрдай, пакрываецца пухірамі, неабходна звяртацца за медыцынскай дапамогай.

 Нельга расціраць абамарожаныя ўчасткі снегам, энергічна масіраваць іх, выкарыстоўваць электрычныя грэлкі.

 У выпадках спалучэння абмаражэння з пераахалоджаннем пацярпелага неабходна даставіць у цёплае памяшканне, змяніць адзенне на сухое, даць цёплае піццё.