Новы цялятнік магутнасцю 420 галоў размясціўся на тэрыторыі МТФ № 2 у цэнтральнай сядзібе ААТ «Суднікаўскі». Яго будаўніцтва вялося гаспадарчым спосабам пры фінасаванні з абласнога бюджэту. Узвядзенне гмахаў абышлося без малога ў 712 тысяч рублёў. Затое цяпер маладняк ужо пачынае адчуваць на сабе перавагі ўтрымання ў істотна лепшых умовах, а значыць – і аддзячыць упэўненымі прыбаўкамі ў вазе.
Указ № 269 прадугледжвае выдзяленне бюджэтных крэдытаў у абласныя бюджэты пад выгадныя для карыстальнікаў працэнты на завяршэнне будаўніцтва, у тым ліку рэканструкцыі, малочнатаварных комплексаў у 2020 годзе.
Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, пасля ўвядзення новага жывёлагадоўчага аб’екта ў Судніках запланавалі дадаткова знесці 2 старыя цялятнікі: тыя ўжо даўно не адпавядаюць сучасным нормам, што прад’яўляюцца да спецыялізаваных жывёлагадоўчых памяшканняў. Работы па дэмантажы пачнуцца разам з наступленнем спрыяльнага перыяду.

Да ведама: па стане на 1 снежня бягучага года ў ААТ «Суднікаўскі» налічвалася 2041 галава буйной рагатай жывёлы, з іх дойных кароў – 811. За 2020 год атрымана 741 цяля.
Наш кар.