Запалі сваю зорку!

Культура

 

15 снежня 2020 года пройдзе раённы фестываль творчасці для дзяцей-інвалідаў «Запалі сваю зорку». Сёлета ў другі раз ён будзе праводзіцца ў анлайн-рэжыме.

Яго арганізатарам з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Мэта – выяўленне і стымуляванне развіцця творчых магчымасцей у дзяцей-інвалідаў, фарміраванне талерантных адносін да такой катэгорыі дзяцей.

 Фестываль пройдзе па наступных намінацыях: вакал; выкананне на музычных інструментах; харэаграфія; літаратурная творчасць (проза, вершы); тэатральнае мастацтва (тэатральная мініяцюра, мастацкае слова); прыкладная мастацкая творчасць: кераміка, вышыўка, тканкавая аплікацыя, вырабы з прыродных матэрыялаў і інш.; выяўленчае мастацтва.

  У конкурснай праграме прымуць удзел больш за 40 дзяцей-інвалідаў і іх здаровых школьнікаў-равеснікаў. Гэта дапаможа адораным дзецям з інваліднасцю і асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця раскрыць свой патэнцыял, павысіць уласную самаацэнку, набыць сацыяльны вопыт, навучыць зносінам і ўзаемадзеянням разам і на роўных.

Наш кар.